У Беларусі па стане на ранак 26 студзеня было 995 палітвязьняў. Сярод іх таксама людзі, якія маюць дачыненьне да Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, што цяпер месьціцца ў Вільні.
За кратамі ў Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах знаходзяцца студэнтка ЭГУ, праваабаронца Марфа Рабкова, студэнт унівэрсытэту, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, студэнтка Соф’я Сапега і выпускнікі ўнівэрсытэту — журналіст і дзеяч анархісцкага руху Мікалай Дзядок і сябра БНФ, назіральнік на выбарах Уладзімер Малахоўскі.
Колькасьць палітвязьняў рэжыму Лукашэнкі расьце амаль штодня. За кратамі людзі цярпяць ад бесчалавечнага абыходжаньня, катаваньняў, беспадстаўнага пазбаўленьня элемэнтарных правоў.