Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тое, што нас адрозьнівае ад іншых». Лукашэнка заклапаціўся лёсам беларускай мовы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Беларуская мова — гэта тое, што адрозьнівае беларусаў ад астатніх, таму трэба «падумаць над тым», як зрабіць, каб кожны беларус ведаў сваю мову, заявіў Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня на сустрэчы з навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук.

«Вы ведаеце, дзякуючы гэтым нашым вар’ятам бчб-шным мы, адкідаючы ўсё, як кажуць, выплюхнулі і дзіця. „Беларуская мова, родная беларуская мова“. Вы павінны разумець, што тое, што нас адрозьнівае ад іншых, — гэта ёсьць беларуская мова», — заявіў Лукашэнка, піша БЕЛТА.

Ён дадаў, што трэба падумаць над тым, каб кожны беларус ведаў сваю мову.

«Ну няхай так склалася, што гэта наша расейская мова. Але расейская мова не адрозьнівае нас ад іншых. Дапусьцім, ад расейцаў. А беларуская мова адрозьнівае ад іншых», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што цяпер неабходна «падцягвацца да расейскай мовы»: «Сьледам павінна ісьці родная беларуская мова».

«Калі мы ня будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што беларускую насаджаць ня будуць, але будуць імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог на ёй размаўляць, і ў гэтым «няма нічога антырасейскага».

  • У 1995 годзе з ініцыятывы Лукашэнкі ў беларускае мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай.
  • З 1999 па 2009 гады колькасьць жыхароў Беларусі, якія назвалі беларускую мову роднай, упала на 20%, а якія назвалі яе „хатняй“ — на 15%.
  • У 2009 годзе беларуская мова апынулася ў Атлясе моваў сьвету ў небясьпецы UNESCO (1-я ступень пагрозы).
  • Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў постсавецкай прасторы, якой пагражае зьнікненьне.
  • Беларусь — адзіная незалежная дзяржава на тэрыторыі былога СССР зь „дзяржаўным дзьвюхмоўем“.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG