Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: Мы, верагодна, набліжаемся да канца пандэміі ў Эўропе


Ганс Клюге
Ганс Клюге

Ганс Клюге, рэгіянальны дырэктар САЗ па Эўропе, прызнаў у нядзелю, што пандэмія каранавірусу на кантынэнце, «верагодна», набліжаецца да канца, паведамляе AFP.

«Цалкам верагодна, што кантынэнт рухаецца да перамогі над пандэміяй», — сказаў Клюге, дадаўшы, што ўсё яшчэ патрэбна асьцярожнасьць у сувязі са здольнасьцю вірусу мутаваць.

Рэгіянальны дырэктар САЗ падлічыў, што да сакавіка 2022 году каля 60% эўрапейцаў могуць заразіцца варыянтам «Омікрон». Калі будзе дасягнуты пік інфэкцыі, «у выніку кампаніі вакцынацыі або перадачы захворваньня COVID-19 на некалькі тыдняў будзе выпрацаваны папуляцыйны імунітэт», — адзначыў Клюге.

«Мы чакаем, што сытуацыя значна супакоіцца да таго, як хвароба паўторыцца прыкладна ў канцы года, але гэтае вяртаньне ня будзе азначаць вяртаньня да пандэміі», — дадаў ён.

Эўрапейскае бюро САЗ, якое ахоплівае 53 краіны, паведаміла, што ў рэгіёне ў сярэдзіне студзеня варыянт «Омікрон» склаў 15 працэнтаў ад усіх новых каранавірусных інфэкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG