Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя тэлеграм-каналы пачалі выдаляць допісы пасьля ультыматуму Telegram


У допісах праўладных тг-каналаў была мова варожасьці да апанэнтаў Лукашэнкі паводле іх сэксуальнай арыентацыі, полу і рэлігіі.

Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што Telegram паставіў ультыматум некалькім праўладным тэлеграм-каналам Беларусі: альбо яны цягам 36 гадзін выдаляюць допісы, якія зьневажаюць людзей паводле розных прыкметаў (пол, рэлігія, сэксуальная арыентацыя і г. д.) і больш ніколі не публікуюць падобнага, альбо доступ да іх абмяжуе адміністрацыя. Apple зьвярнуўся да Telegram з нагоды допісаў, якія зьневажаюць годнасьць чалавека за яго сэксуальную арыентацыю, піша «Эўрарадыё».

У якасьці пагрозы прагучала тое, што кампанія выдаліць Telegram з App Store.

Праўладныя тэлеграм-каналы папярэджаньне заўважылі і пачалі выдаляць напісанае. Паводле інфармацыі «Эўрарадыё», такія апавяшчэньні атрымалі 20 тэлеграм-каналаў ад добра да малавядомых. Акрамя пагроз, яны выкладвалі ў публічны доступ асабістыя зьвесткі беларусаў.

Так, з тэлеграм-каналу «Жёлтые сливы» зьнікла большасьць абразьлівых допісаў пра прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева, засталіся толькі публікацыі, якія тычацца абвінавачаньняў у ягоны адрас. Таксама выдалены допіс зь відэа затрыманага ў той жа дзень начальніка аддзелу маркетынгу Hyundai Сяргея Бабашкова, у якім таксама былі абразы, зьвязаныя з сэксуальнай арыентацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG