Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідэальная» вакцына супраць ковіду ад Лукашэнкі: усім перахварэць на «Омікрон»


Сёньня Аляксандар Лукашэнка расказаў, што другі раз перахварэў на ковід, заразіўшыся штамам «Омікрон».

Спаслаўшыся на неназванага экспэрта, ён прапанаваў чарговы спосаб змаганьня з каранавірусам: «Адзін ці амэрыканскі, ці заходні спэцыяліст заявіў: „Калі омікрон такі лёгкі вірус, давайце перахварэем усе, і гэта будзе вакцына для нас“. З майго пункту гледжаньня, ідэальная прапанова».

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА падкрэсьлівае ў сваім паведамленьні, што Лукашэнка прытрымліваецца старых прынцыпаў і раіць грамадзянам моцна не перажываць, калі ў іх выявілі каранавірус.

Агенцтва цытуе яго словы: «Параю не парыцца. Я ўжо даўно вам гаварыў, з самага першага разу: нашая хвароба тут, у галаве. Як толькі вы пачынаеце вохкаць, ахаць і бегаць чорт ведае куды — гэта бяда. Маладым людзям і перажываць няма чаго. Я хачу ўсім гэтым жулікам міжнародным сказаць: хопіць ужо. Ужо нам вывернулі гэтыя кішэні настолькі, што там нічога не засталося. Ужо распранулі ўсіх. Трэба ўжо заканчваць гэту пандэмію. Хопіць ужо, пазьдзекаваліся зь людзей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG