Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дазволілі краінам Балтыі пастаўляць амэрыканскую зброю Ўкраіне


Украінскія вайскоўцы з ракетным комплексам Javelin
Украінскія вайскоўцы з ракетным комплексам Javelin

Эстонія, Латвія і Літва, а таксама Вялікая Брытанія могуць пастаўляць Кіеву ўзбраеньні, купленыя ў ЗША. Украіне могуць быць перададзеныя супрацьтанкавыя і зэнітныя комплексы.

Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў гэта ў чацьвер, 20 студзеня. Пра якія менавіта віды зброі ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Агенцтва Reuters, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу, паведаміла, што Эстонія, пэўна, перадасьць Украіне супрацьтанкавыя пераносныя ракетныя комплексы Javelin, а Літва — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, прызначаныя для зьнішчэньня нізкалётных паветраных цэляў.

Амэрыканскія правілы экспартнага кантролю загадваюць дзяржавам атрымліваць дазволы Дзярждэпартамэнту, перш чым пастаўляць набытую ў ЗША зброю трэцім краінам.

Расея сьцягнула да мяжы з Украінай больш за сто тысяч вайскоўцаў. Заходнія краіны ўжо многія тыдні асьцерагаюцца ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, аднак Масква абвяргае наяўнасьць у яе такіх плянаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG