Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія скасавала абавязковую вакцынацыю


Вакцынацыя ў Празе
Вакцынацыя ў Празе

Новы ўрад Чэхіі 19 студзеня адхіліў плян папярэдняга ўраду пра абавязак людзей састарэлага ўзросту і прадстаўнікоў некаторых прафэсій праходзіць абавязковую вакцынацыю супраць COVID-19.

Папярэдні ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам летась у пачатку сьнежня выдаў распараджэньне, якое патрабуе вакцынацыі для людзей ва ўзросьце 60 гадоў і звыш, а таксама для мэдычнага пэрсаналу, паліцыі, пажарных і студэнтаў-мэдыкаў, паведамляе AP.

Загад меўся ўступіць у сілу ў сакавіку 2022 году. Аднак у сьнежні адміністрацыю Бабіша замяніў новы пяціпартыйны ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Пятром Фіялам.

«Мы дамовіліся, што вакцынацыя супраць COVID-19 ня будзе абавязковай», — сказаў Фіяла.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ягоны ўрад па-ранейшаму лічыць вакцыны «найлепшым інструмэнтам барацьбы з COVID-19».

Цалкам вакцынаваліся 62,9% жыхароў Чэхіі, і гэта ніжэй за сярэдні паказьнік па Эўропе. Амаль 3,4 млн чалавек у краіне атрымалі бустэрную прышчэпку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG