Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 студзеня: палітвязьня Пяскова адправілі ў ШІЗА; гарадзенку Саўко выпусьцілі на волю


Павал Пяскоў на лаве падсудных
Павал Пяскоў на лаве падсудных

У Беларусі 984 палітвязьні. У месцах пазбаўленьня волі працягваецца ціск на зьняволеных.

Паўла Пяскова зьмясьцілі ў ШІЗА

Палітзьняволены Павал Пяскоў, якога асудзілі за сутычку з амапаўцамі ў Маладэчне, у лісьце на волю паведаміў, што яго павінны зьмясьціць у ШІЗА. Ліст напісаны 12 студзеня, але тэрмін пакараньня невядомы.

Ён адзначыў, што адпраўленьне ў ШІЗА зьвязанае зь ягонымі поглядамі.

Павал Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасьля выбараў 2020 году. Яго абвінавацілі ў «супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, зьвязаным з ужываньнем гвалту» (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 году ў Маладэчне, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калёніі.

Тацяну Саўко адпусьцілі

Гарадзенка Тацяна Саўко выйшла на волю пасьля 72 гадзін з моманту затрыманьня. Паведамлялася, што жанчыну абвінавачваюць у «распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП), аднак суду ў гэтай справе так і не адбылося.

Пры гэтым тэлефон, як адзначылі праваабаронцы, Тацяне пасьля вызваленьня не аддалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG