Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: ЗША падрыхтавалі 18 сцэнароў дзеяньняў на выпадак уварваньня Расеі ва Ўкраіну


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала 18 розных сцэнароў дзеяньняў на выпадак патэнцыйнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Пра гэта заявіла намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных справах Вікторыя Нуланд у апублікаваным у суботу інтэрвію ў брытанскай газэце «Financial Times».

«Я не зьбіраюся папярэдне расказваць пра 18 розных сцэнароў. Я проста скажу, што мы з саюзьнікамі гатовыя хутка зрабіць вельмі балюча, калі Расія ўчыніць які-небудзь агрэсіўны крок», — адзначыла дыпляматка.

Нуланд падкрэсьліла, што санкцыі супраць Расеі з боку ЗША і эўрапейскіх краін могуць адрозьнівацца між сабою. «Часам нешта даецца нам цяжэй, чым Эўропе, а часам — наадварот», — сказала яна. Разам з тым намесьніца дзяржсакратара ЗША падкрэсьліла, што Вашынгтон вядзе перамовы з эўрапейскімі саюзьнікамі наконт магчымага адказу на дзеяньні Расеі, які б улічваў інтарэсы жыхароў заходніх дзяржаваў.

Камэнтуючы перамовы вакол «гарантыяў бясьпекі» паміж дэлегацыямі ЗША і Расеі, якія прайшлі на бягучым тыдні, Нуланд заявіла, што бакам удалося пачуць заклапочанасьці адзін аднаго, аднак сур’ёзная дыскусія яшчэ не пачыналася. «На дадзены момант мы толькі пачулі асьцярогі адзін аднаго, — сказала яна. — Мы не пачыналі той тып перамоваў, які мы павінны былі б пачаць для спробы дасягнуць пагадненьняў. Асабліва, калі яны хочуць, каб гэтыя пагадненьні былі юрыдычна абавязнымі. Таму нам спатрэбіцца больш часу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG