Ён разьмясьціў гэты ролік у сваім Інстаграме.
Я, Дзяніс Дудзінскі, 1974 году нараджэньня, прызнаюся, што ў пэрыяд з 1974-га па 2021 год мэтанакіравана хадзіў па мосьце на Нямізе, не паведаміўшы пра гэта адпаведным органам і не атрымаўшы на гэта дазволу вышэйстаячых інстанцыяў, што ў далейшым прывяло да далейшага расхістваньня жалезабэтонных канструкцыяў моста, яго падзеньня і зьмены рэжыму руху транспарту на вышэйпазначанай дарожнай артэрыі.
Я дзейнічаў у складзе незарэгістраванай групы, у склад якой уваходзіла яшчэ некалькі мільёнаў чалавек, якія штодзённа ўчынялі гэтае супрацьпраўнае дзеяньне.
Віну сваю прызнаю цалкам і раскайваюся.
А мы яшчэ ў сэкцыі па ёзе на мосьцік станавіліся. Пра гэта гаварыць?
У 2020 годзе Дудзінскі выказаў салідарнасьць з пратэстоўцамі. Тады ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам, пад ціскам запісаў відэазварот з заклікам ня ўдзельнічаць у пратэстах.