Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі падазраванага ў падрыве службовага аўтамабіля МУС


Генадзь Казакевіч
Генадзь Казакевіч

Здарэньне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня недалёка ад будынку Цэнтральнага РУУС. Пра затрыманьне падазраванага паведамляе агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на намесьніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча.

Мянчук быў затрыманы 13 студзеня супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Менску пасьля падрыву з выкарыстаньнем двух самаробных выбуховых прыстасаваньняў кіёску «Табакерка» па Старавіленскім тракце. Дарэчы, гэта былі тыя ж патрульныя, машына якіх была пашкоджаная ў ноч на 8 студзеня, — заявіў Казакевіч.

У мужчыны канфіскавалі кампутарную тэхніку з інструкцыямі па вырабе выбуховых рэчываў і самаробных выбуховых прыстасаваньняў, а таксама іх кампанэнты і гатовыя «вырабы». Акрамя таго, Казакевіч адзначыў, што ўстаноўлена дачыненьне затрыманага да пашкоджаньня яшчэ аднаго кіёска ў кастрычніку 2020 году, а таксама да падрыву яшчэ двух выбуховых прыстасаваньняў 1 студзеня каля Цэнтральнага РУУС.

У Сьледчым камітэце паведамілі, што дзеяньні падазраванага кваліфікаваныя паводле артыкула 289 КК (акт тэрарызму, учынены паўторна).

Паведамляецца, што затрыманы дае прызнальныя паказаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG