Гэта найвышэйшы паказчык з 1982 году.
Характэрна, што эканамісты чакалі такога разьвіцьця падзей, нягледзячы на тое, што ў лістападзе інфляцыя ў ЗША ўжо склала 6,8 працэнта. Экспэрты тлумачаць тое, што адбываецца, дэфіцытам сыравіны і матэрыялаў з прычыны пандэміі каранавірусу і высокімі цэнамі на энэрганосьбіты. Фэдэральная рэзэрва ставіла мэту ў росьце інфляцыі ня больш як на 2%.