Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такаеў: У агрэсіі супраць Казахстану ўдзельнічалі баявікі з цэнтральнаазіяцкіх краінаў, Афганістану і Блізкага Ўсходу


Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

Пра гэта прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў заявіў падчас відэаканфэрэнцыі са старшынём Эўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем

Адпаведная заява разьмешчаная на сайце кіраўніка Казахстану.

Казахстанскі лідэр расцаніў падзеі пачатку студзеня ў краіне, як беспрэцэдэнтны акт агрэсіі і замах на дзяржаўнасьць Казахстану.

«У мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта была тэрарыстычная атака. Добра арганізаваны і падрыхтаваны акт агрэсіі супраць Казахстану з удзелам замежных баевікоў пераважна з цэнтральнаазіяцкіх краінаў, у тым ліку Афганістану. Там таксама былі баевікі з Блізкага Усходу. Задума складалася ў фармаваньні на нашай тэрыторыі зоны кантраляванага хаосу з наступным захопам улады. Таму ў Казахстане была распачатая антытэрарыстычная апэрацыя», — заявіў Такаеў.

Наконт функцыяў кантынгенту міратворчых сілаў АДКБ ён заявіў: «Хачу падкрэсьліць, што яны не прымаюць удзелу ў баявых апэрацыях. Іх галоўная задача палягае ў забесьпячэньні аховы стратэгічных аб’ектаў у Алматы і сталіцы Казахстану [Такаеў ня ўжыў афіцыйную назву Нур-Султан, у які перайменавалі Астану ў 2019 годзе — РС]. Міратворчыя сілы АДКБ былі разьмешчаныя ў адпаведнасьці з артыкуламі 2 і 4 Дамовы аб калектыўнай бясьпецы АДКБ. Яны прабудуць у Казахстане да поўнай стабілізацыі сытуацыі».

Такаеў падкрэсьліў прыхільнасьць Казахстану да выкананьня ўсіх сваіх міжнародных абавязаньняў і пацьвердзіў намер далей разьвіваць супрацоўніцтва з інстытутамі Эўразьвязу і яго дзяржавамі-чальцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG