Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пра Ўсхопава, які загінуў у міліцыі: «Атруціўся этылевым сьпіртам і псыхатропам»


Дзьмітры Ўсхопаў
Дзьмітры Ўсхопаў

Сьледчы камітэт праз 6 дзён назваў прычыну сьмерці Дзьмітрыя Ўсхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасьля затрыманьня міліцыяй. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён атруціўся «этылевым сьпіртам і асабліва небясьпечным псыхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам».

Такое заключэньне сьледчыя зрабілі пасьля судова-мэдычнай экспэртызы.

Усхопаў памёр у ноч на 1 студзеня ў раённым шпіталі Рэчыцы, куды яго прывезьлі з аддзелу міліцыі.

Родныя перакананыя, што хлопец памёр, бо яго моцна пабілі міліцыянты.

Чацьвярых сяброў хлопца затрымалі ў дзень ягонага пахаваньня. У іх нібыта знайшлі 1 кіляграм марыхуаны. Сваякі Дзьмітрыя зьехалі зь Беларусі праз пагрозу перасьледу.

У навагоднюю ноч у рэчыцкім шпіталі канстатавалі сьмерць 27-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава. Сваякі расказалі журналістам, што Дзьмітрыя затрымала міліцыя і пабіла. Сьледчы камітэт распаўсюдзіў заяву, што «сьмерць ня носіць траўматычнага характару».

«Дзімку даставілі ў РАУС. Там або дапытвалі і білі, або адзін раз ударылі ў галаву, або стрэлілі з пнэўматыкі, я дакладна ня ведаю, — расказала пасьля здарэньня журналістам сястра загінулага. — Ён страціў прытомнасьць у РАУС, яго там жа аблівалі вадой, спрабавалі рэанімаваць, нацельная саколка разарваная. У аддзяленьні ЦРБ яго прынялі ў стане комы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG