Указ аб прызначэньні і звальненьні судзьдзяў ад 31 сьнежня 2021 году падпісаў Лукашэнка.
Філатаву 41 год. Раней ён працаваў у судзе Лідзкага раёну. Ён асудзіў на 5 гадоў бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка, які пазьней загінуў у шклоўскай калёніі. Філатаў судзіў таксама лідзкага фэльчара Алега Краўцова ў «рэйкавай справе», адправіў пад арышт горадзенскага відэаапэратара Андрэя Фралова, пісаў раней партал Hrodna.life.
Філатаў пакараў жыхароў Лідзкага раёну штрафамі на 12420 рублёў і 94 днямі арышту.
Ён адзіны з Горадзенскай вобласьці, хто асабіста трапіў пад санкцыі Эўразьвязу.
Судзьдзя займаецца паэўрліфтынгам. У спартовай залі, дзе ён трэнуецца, яму ўлетку ў заплечнік паклалі экскрэмэнты. Па гэтым выпадку завялі крымінальную справу.