Колькасьць пацярпелых паведаміла ўпраўленьне грамадзкага здароўя Алматы. У мэдустановы зьвярнуліся 150 чалавек па хуткай дапамозе і 40 прыехалі самастойна. Шпіталізавалі 40 чалавек, у тым ліку ў рэанімацыі знаходзяцца 7 пацярпелых, зь іх 4 супрацоўнікі паліцыі. Сярод усіх пацярпелых — 137 паліцэйскіх і 53 цывільныя асобы.
Пратэсты ў Казахстане супраць рэзкага росту цэнаў на энэрганосьбіты пачаліся 2 студзеня.
У ноч з 4 на 5 студзеня народнае абурэньне перацякло ў баі з паліцыяй, людзі ўва многіх гарадах краіны напярэдадні ўвечары запатрабавалі поўнага сыходу з палітыкі былога прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, а таксама палітычных рэформаў.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўраду пасьля трэцяга дня пратэстаў. У некаторых рэгіёнах увялі камэнданцкую гадзіну.