Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google выдаліў рэкляму з допытамі палітвязьняў пасьля запыту Ціханоўскай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ролікі выдаленыя, а акаўнты, якія іх разьмяшчалі, ня змогуць надалей даваць прапагандысцкую рэкляму.

21 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская накіравала ў кампанію Google ліст з просьбай зьвярнуць увагу на сыстэматычнае злоўжываньне сэрвісам YouTube з боку рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская прывяла ў прыклад больш за 40 ролікаў з допытамі і зьвярнула ўвагу на тое, што прымусовыя паказаньні кваліфікуюцца як катаваньне ў адпаведнасьці з Канвэнцыяй ААН супраць катаваньняў.

Віцэ-прэзыдэнт Google Каран Бгат'я паведаміў у адказе, які апублікаваў сайт Ціханоўскай, што ўсе названыя ролікі выдаленыя, а акаўнты, якія іх разьмяшчалі, ня змогуць надалей даваць прапагандысцкую рэкляму: «Мы выдалілі рэклямныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэньне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэклямныя акаўнты ад паказу дадатковых аб’яваў».

Таксама Каран Бгат'я прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай Ціханоўскай і камандай Google, каб абмеркаваць тое, як прадухіляць падобныя сытуацыі ў будучыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG