Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі спэцыяліст: пік пандэміі «Омікрону» яшчэ ня пройдзены


Энтані Фаучы
Энтані Фаучы

Новы штам каранавірусу, паводле наяўных зьвестак, больш заразны, але менш небясьпечны.

У ЗША адзначаны «амаль вэртыкальны» рост выпадкаў COVID-19 з прычыны хуткага распаўсюджваньня штаму «омікрон». Так ацаніў сытуацыю галоўны амэрыканскі спэцыяліст у пытаньнях пандэміі Энтані Фаучы. У нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу Эй-бі-сі Фаучы назваў «беспрэцэдэнтным» цяперашні рост захворваньня COVID-19. Ён таксама папярэдзіў, што пройдзена толькі першая палова новай хвалі захворваньняў.

Распаўсюджваньне па ўсім сьвеце варыянту «Омікрон» прывяло толькі ў мінулую пятніцу да больш як 440 тысяч новых інфікаваных. Гэта ўдвая перавышае найвышэйшую адзнаку ў лютым мінулага году — тады было па 200 тысяч у самыя неспрыяльныя дні.

Галоўны амэрыканскі спэцыяліст у інфэкцыйных захворваньнях лічыць, што досьвед Паўднёвай Афрыкі дае надзею на хуткае паслабленьне пандэміі. У ПАР, дзе першы выпадак «Омікрону» быў зарэгістраваны ў канцы лістапада, пікавыя значэньні былі дасягнуты за кароткі тэрмін, але гэтаксама хутка пачалі зьніжацца.

Факты сьведчаць, што «Омікрон» — менш небясьпечны варыянт, чым папярэднія штамы каранавірусу, заяўляе Энтані Фаучы. Колькасьць сьмерцяў і шпіталізацыі ў ЗША ў апошнія тыдні меншая, чым падобныя паказчыкі падчас папярэдніх хваляў COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG