На момант публікацыі (лічбы праглядаў увесь час працягваюць расьці) навагодні зварот Святланы Ціханоўскай сабраў ужо:
- 230,9 тысяч праглядаў на афіцыйным youtube-канале Сьвятланы Ціханоўскай
- 94,6 тысячы праглядаў на youtube-канале Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни»
- 103,6 тысяч праглядаў — на youtube-канале «Белсат»
- 28,8 тысяч праглядаў — на youtube-канале Радыё Свабода
Агулам, атрымліваецца, што віншаваньне Ціханоўскай на асноўных youtube-каналах праглядзелі ўжо сама меней больш за 457 тысяч чалавек.
Навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі праглядзелі:
- 98,1 тысяч праглядаў на youtube-канале тэлеканалу АНТ
- 52,3 тысяч праглядаў на youtube-канале дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА
- 48,7 тысяч праглядаў на youtube-канале СТВ (сталічнага тэлебачаньня)
- 15 тысяч праглядаў на youtube-канале АТН
Агулам, на момант публікацыі атрымліваецца каля 214 тысяч праглядаў.