Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 сьнежня: краязнаўцу аштрафавалі за рэпост, затрымалі фэм-актывістку і работніц банку


Сілавікі ў Менску, 2020 год, ілюстрацыйнае фота
Сілавікі ў Менску, 2020 год, ілюстрацыйнае фота

Беларусаў надалей перасьледуюць за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю.

Краязнаўцу зь Берасьця далі штраф за перапост

Берасьцейскага гісторыка Ігара Бараноўскага асудзілі за перапост з тэлеграм-канала, які беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім». Яму далі 580 рублёў штрафу. Адміністрацыйную справу двойчы накіроўвалі на дапрацоўку. Рашэньне агучыў суд Маскоўскага раёну Берасьця.

Затрымалі фэм-актывістку

29 сьнежня затрымалі Дар’ю Ціханаву. Відэа зь ейным удзелам зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Папярэдне дзяўчыну затрымалі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу, піша «Вясна».

Затрымалі супрацоўніц МТБанку

Праваабаронцам сталі вядомыя імёны супрацоўніц МТБанку, якіх 29 сьнежня затрымаў ГУБАЗіК у крымінальнай справе. Іну і Валерыю Глінскіх затрымалі за «зьліў» зьвестак міліцыянтаў, піша «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG