Пра тое, што для арыштантаў па палітычных артыкулах сталі прымаць перадачы, паведамляюць сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе, піша «„Вясна“ назірае».
Апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсьціна адмаўлялася прымаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.
Часта зьняволеныя сядзелі бязь зьменнага адзеньня, у халодных умовах, хварэлі на каранавірус іншыя хваробы.