Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Дзяніс Дземух выйшаў на волю


Дзяніс Дземух
Дзяніс Дземух

27 сьнежня, з папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» выйшаў на волю палітзьняволены Дзяніс Дземух, паведамляе «Вясна». У зьняволеньні ён знаходзіўся амаль 15 месяцаў.

Дзяніса Дземуха затрымалі 4 кастрычніка 2020 году пасьля «Маршу вызваленьня палітвязьняў». Пасьля таго, як ён адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, на свабоду яго не адпусьцілі. Яго абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) за падзеі таго дня. Палітвязьня асудзілі да 1 года і 6 месяцаў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG