Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадар бел-чырвона-белай хаты ля Полацку, які трымаў сухую галадоўку, трапіў у шпіталь


Вёска Алёшча Полацкага раёну, хата Анатоля Каханчыка
Вёска Алёшча Полацкага раёну, хата Анатоля Каханчыка

Летась жыхар Полацку Анатоль Каханчык намаляваў на бацькоўскай хаце ў вёсцы Алёшча дзьве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў «Пагоню». Пасьля гэтага пачаліся праблемы.

Анатоля Каханчыка затрымалі 20 сьнежня, калі ён прыйшоў па позьве ў міліцыю. Пагражалі крымінальнай справай, калі не перафарбуе дом. У выніку пакаралі 25-дзённым арыштам паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне).

Раніцай 24 сьнежня праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што Анатоль Каханчык абвясьціў «сухое» галадаваньне.

Пазьней праваабаронцам стала вядома, што гаспадар Анатоль Каханчык трапіў у шпіталь. З прычыны галадоўкі ў яго пачаліся сутаргі, ваніты, ціск даходзіў да 220.

Праз моцныя праблемы са здароўем мужчына плянуе спыняць галадоўку.

Каханчыка ўжо судзілі за дом у нацыянальных колерах як за «несанкцыянаваны пікет», а цяпер пагражаюць і крымінальнай справай за нібыта «злоснае хуліганства».

Мужчына даведаўся пра гэта ў зьняволеньні, калі адбываў 15-дзённы арышт за рэпост артыкулаў з так званых «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў.

«Калі яшчэ сядзеў, мяне выклікалі да сьледчага. Той паказаў стос папераў, маўляў, рыхтуецца крымінальная справа за злоснае хуліганства, калі я не перафарбую сваю хату. Я сказаў, што як толькі вы распачняце крымінальную або адміністрацыйную справу, я ў той самы дзень пішу заяву на сухую галадоўку», — расказаў Анатоль Каханчык «Радыё Рацыя».

Старшыня Маласітнянскага сельсавету неаднаразова скардзіўся ў міліцыю на «бел-чырвона-белую хату». Аднойчы ўначы на падворку Анатоля Каханчыка зьявіліся невядомыя людзі, якія зафарбавалі карычневым колерам чырвоную паласу паміж белых, а «Пагоню» запэцкалі фарбай проста паверх шыбы звонку.

Вярнуўшыся пасьля адміністрацыйнага арышту, гаспадар аднавіў першапачатковыя колеры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG