Дзяўчына страціла прытомнасьць на ўроку 23 сьнежня, піша Intex-press. Здарэньне адбылося ў адной са школаў Паўночнага мікрараёну.
Як паведамілі БелТА ў Сьледчым камітэце, дзяўчыне было 16 гадоў. Трагедыя здарылася апоўдні. Мэдыкі, якія прыбылі, канстатавалі сьмерць. Праваахоўнікі апытваюць пэдагогаў і сваякоў школьніцы.