Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП затрымаў былога палітвязьня Паўла Вінаградава


Павал Вінаградаў. Архіўнае фота.
Павал Вінаградаў. Архіўнае фота.

Жонка былога палітвязьня Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла пра затрыманьне мужа.

Яна напісала ў фэйсбуку, што Паўла Вінаградава затрымаў АМАП:

«Вынесьлі замок у фортцы. Падазроны па 2 артыкулах: 376 і 130». Сям’я Вінаградавых жыве ў Бярэзані Менскай вобласьці.

Артыкул 376 — «незаконны выраб, набыцьцё або збыт сродкаў для негалоснага атрыманьня інфармацыі».

Артыкул 130 — «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці».

Летам 2021 году Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 траўня (але суд угледзеў у ім заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 45 содняў Павал Вінаградаў выйшаў на волю.

У 2010 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 14 верасьня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні, за ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд на 3,5 года. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і дзіцем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG