Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовага журналіста Аляксандра Івуліна абвінавацілі ў арганізацыі пратэстаў


Палітвязень Аляксандар Івулін.
Палітвязень Аляксандар Івулін.

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра завяршэньне крымінальнай справы ў адносінах зьняволенага журналіста Аляксандра Івуліна.

«Фігурант справы ад жніўня 2020 году па сакавік 2021-га на створаным ім Youtube-канале разьмясьціў відэазапісы заахвочвальнага характару з мэтай вядзеньня дэструктыўнай дзейнасьці, накіраванай на абвастрэньне напружанасьці ў грамадзтве, стварэньня нэгатыўнай ацэнкі дзейнай улады і дыскрэдытацыі Беларусі на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Акрамя «інфармацыйнага ўзьдзеяння», адзначаецца далей, абвінавачаны нібыта «схіляў грамадзян» да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, разьмяшчаючы інфармацыю пра месца і час правядзеньня акцый, тым часам «навучаючы і рыхтуючы патэнцыйных удзельнікаў».

Паводле сьледзтва, 23 жніўня і 27 верасьня мінулага году Аляксандар Івулін браў удзел у масавых акцыях у Менску.

Аляксандра Івуліна абвінавацілі паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 4 гадоў. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.

Перасьлед журналіста Івуліна

Спартовы журналіст, аўтар папулярнага youtube-каналу «ЧестнОК» Аляксандар Івулін у зьняволеньні ўжо больш за 6 месяцаў, з 4 чэрвеня.

Спачатку яго затрымалі нібыта за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе, а затым ня выпусьцілі пасьля адміністрацыйных «сутак» і завялі на яго крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Праваабаронцы прызналі Аляксандра Івуліна палітвязьнем. У Беларусі на 22 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 942 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG