На Нацыянальным праўным партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў, якая ўносіць зьмены ў ранейшыя пастановы аб правілах каранавіруснай самаізаляцыі.
З патрабаваньняў выключылі абавязковасьць самаізаляцыі кантактаў першага і другога ўзроўняў. Самаізалявацца цяпер мусяць толькі непасрэдна хворыя на COVID-19.
Для тых, хто прыбывае з-за мяжы, самаізаляцыю таксама скасавалі. Але кантактныя асобы, якія ўжо атрымалі патрабаваньне аб самаізаляцыі, абавязаны яе выканаць.
Учора Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла, што ўсё больш лякарняў краіны вяртаецца ў звыклы рэжым працы, бо «пандэмія адступае».