Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША не выключаюць перадысьлякацыі дадатковых сіл на ўсход


Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі
Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі

«Калі хто-небудзь з нашых саюзьнікаў у NATO папросіць перадаць дадатковыя сілы або часовыя элемּּэнты, мы разгледзім гэтае пытаньне», — зазначыў прадстаўнік Пэнтагону.

ЗША не выключаюць перадысьлякацыі дадатковых вайсковых сіл на ўсход Эўропы. Пра гэта заявіў на сустрэчы з журналістамі ў пятніцу, 17 сьнежня, афіцыйны прадстаўнік амэрыканскага міністэрства абароны Джон Кэрбі, адказваючы на пытаньне, ці плянуецца рабіць нейкія заявы аб новых перамяшчэньнях войскаў NATO дзе-небудзь у сьвеце на фоне відавочнага жаданьня саюзьнікаў умацаваць усходнія рубяжы, паведамляе Deutsche Welle.

«Як сказаў дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джэйк Салівэн, у выпадку ўварваньня, яшчэ аднаго ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і калі хто-небудзь з нашых саюзьнікаў у NATO папросіць даць дадатковыя сілы або часовыя элемэнты, мы разгледзім гэтае пытаньне, але ў гэты момант няма ніякіх запытаў або перасоўваньня войскаў, пра якія я мог бы сёньня сказаць», — растлумачыў Кэрбі.

Ён падкрэсьліў, што ЗША працягваюць назіраць за сытуацыяй у Расеі і Ўкраіне, але дадаў, што ня мае намеру пускацца ў падрабязнасьці зводак спэцслужбаў. «Мы ня ўбачылі ніякіх істотных зьменаў у разьмяшчэньні расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. Яны па-ранейшаму там у вялікай колькасьці», — адзначыў прадстаўнік Пэнтагону.

Патрабаваньні Расеі аб гарантыях бясьпекі

Раней у той самы дзень прадстаўніца Белага дому Джэн Псакі ўказала, што ЗША абмяркоўваюць з эўрапейскімі партнэрамі пакет патрабаваньняў Масквы, якія тычацца гарантый бясьпекі Расеі. «Хачу адзначыць, што ня будзе ніякіх перамоваў аб эўрапейскай бясьпецы без удзелу нашых эўрапейскіх саюзьнікаў і партнэраў», — заявіла прэс-сакратарка Белага дому.

Адначасова Псакі выказала ўпэўненасьць у тым, што з Масквой удасца дамовіцца. «Нам на працягу дзесяцігодзьдзяў ўдавалася весьці перамовы з Расеяй у стратэгічных пытаньнях, і я ня бачу прычын, зь якіх гэта будзе немагчыма ў далейшым», — сказала яна.

Раней МЗС Расеі апублікаваў пакет патрабаваньняў датычна гарантыяў бясьпекі для РФ. Сярод іншага, ён уключае адмову NATO ад далейшага пашырэньня на ўсход і прыёму ў свой склад Украіны, ад вядзеньня ваеннай дзейнасьці на тэрыторыі краін Усходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі, а таксама адмову ад разьмяшчэньня ракет сярэдняга і малога дасягу на пазыцыях, зь якіх яны могуць паразіць тэрыторыю іншых удзельнікаў пагадненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG