Яны ўганараваныя гэтай узнагародай за мужнасьць, барацьбу за свабоду і дэмакратыю, за правы чалавека і тым самым за эўрапейскія каштоўнасьці, заявіў у пятніцу, 17 сьнежня, кіраўнік рады прэстыжнай міжнароднай прэміі ў Аахэне Юрген Ліндэн.
Паводле ягоных слоў, лідэркі беларускай апазыцыі Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала — «непаўторны прыклад» барацьбы супраць дыктатуры, падаўленьня і неправавой дзяржавы.
Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага — адна з найбольш значных эўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 году людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб'яднаньні Эўропы. У 2019 годзе прэмія была ўручана генэральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу, за год да гэтага — прэзыдэнту Францыі Эманюэлю Макрону, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш, а ў 2016-м – папа Рымскі Францішак.
Уручэньне прэміі адбудзецца 26 мая 2022 году ў каранацыйнай залі ратушы Аахэна.