Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі заявілі пра ўсплёск міграцыі з тэрыторыі Беларусі


На беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота.
На беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота.

Латвійскія памежнікі ў дзень фіксуюць па 50–80 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы, хаця раней было па 20–30, паведамляе партал korrespondent.net.

У Латвіі трэці дзень запар назіраецца павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта са спасылкай на Дзяржаўную памежную ахову Латвіі паведамляе 16 сьнежня агенцтва BNS. Як інфармуюць памежнікі, 13 сьнежня яны прадухілілі 56 спробаў незаконнага перасячэньня латвійска-беларускай мяжы, 14 сьнежня — 83 такія спробы, 15 сьнежня — 69 парушэньняў мяжы.

Раней незаконна перасекчы мяжу паміж Беларусьсю і Латвіяй за суткі ў сярэднім спрабавалі 20–30 чалавек. Паведамляецца, што ўсяго з 10 жніўня латвійскія памежнікі прадухілілі незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы 3127 асобамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG