Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум па Канстытуцыі, санкцыі, COVID-19: чаго чакаць ад 2022 году?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Трук-22» — амэрыканскі крылаты выраз, які азначае сытуацыю лягічнага парадоксу паміж узаемавыключнымі правіламі і працэдурамі. Выраз паходзіць з аднаіменнага раману Джозэфа Гэлера. Якія «трукі-22» чакаюць беларусаў у 2022 годзе? Пра гэта Свабода запыталася ў экспэртаў.

Напрыканцы году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, чые прагнозы аказаліся найбольш трапнымі.


Прапануем вам прагнозы першых сямі экспэртаў. У наступнай публікацыі яшчэ восем прагнозаў.

Рыгор Астапеня, доктар палітычных навук, дырэктар па дасьледаваньнях Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік беларускага праекту брытанскага Chatham House

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

3.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Сяргей Румас.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

70% яўкі, 70% — за, 25% — супраць, 5% — несапраўдных.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Не.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

Менш, чым цяпер.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Так.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

1.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Так.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Яны ўжо зьявіліся, называюцца вучэбна-баявымі цэнтрамі.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не.

Дзьмітры Балкунец, палітоляг

Дзбмітры Балкунец
Дзбмітры Балкунец

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 годзе?

Будзе ў калідоры 2,6-2,8. У выпадку пагаршэньня зьнешнеэканамічнай кан’юнктуры можа дайсьці да 3-х.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 года?

Калі нічога ня зьменіцца, то сваю пазыцыю захавае Раман Галоўчанка. У выпадку транзыту ўлады прэмʼерскую пасаду можа заняць Кірыл Руды, Павал Латушка ці Валер Цапкала.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы за, галасы супраць, колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Нічога агульнага з рэальнымі вынікамі афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму мець ня будуць. Можна меркаваць, што дадзеныя па яўцы намалююць каля 80%. «За» новы варыянт Канстытуцыі дадуць 60%, а супраць пакажуць 35%. Ніякага значэньня гэта мець не будзе, бо любы вынiк рэфэрэндуму на карысьць Лукашэнку. Рэфэрэндум без выбару не можа быць прызнаны беларускім грамадзтвам.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Сытуацыя дастаткова хісткая. У выпадку абвастрэньня эканамічнай сытуацыі цалкам магчымыя пратэсты і страйкі. Расея будзе дапамагаць іх гасіць, заліваючы грашыма.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 года?

Калі нічога не зьменіцца, думаю, захаваецца каля 1000 чалавек. Магчымы і аптымістычны варыянт. У выпадку транзыту ўлады ўсе палітычныя вязьні будуць вызваленыя.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Падтрымліваць на плыву міграцыйны крызіс дастаткова дорага і не прыносіць адчувальнага посьпеху. Крызіс купіруецца на працягу кароткага часу поўнай блякадай усіх транспартных артэрыяў краіны, уключаючы авія, — чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Думаю, што ў эўрапейскіх партнэраў дастаткова для гэтага магчымасьцяў.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 года?

У выпадку, калі сытуацыя застанецца такой, як ёсьць, то два пакеты, калі будзе нечаканае абвастрэньне, могуць і тры пакеты прыняць. Але пры ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ўсе санкцыйныя пакеты могуць адмяніць. Апошні варыянт пакуль выглядае фантастыкай.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краін Эўразьвязу ці ЗША?

Тэарэтычна магчымы варыянт не толькі званка, але і сустрэчы ў выпадку правядзеньня перамоваў апазыцыі і ўлады пры міжнародным пасрэдніцтве на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Ведаючы характар Лукашэнкі, гэта цяжка ўявіць. Калі сусед працягне «заліваць» жыхароў шматкватэрнага эўрапейскага дому і яшчэ задумае ўчыніць пажар, то, вядома, яны вымушаныя будуць рэагаваць званкамі ў Менск і Маскву. Усё большую заклапочанасьць будзе праяўляць Пэкін у сувязі з рызыкамі транзыту грузаў. Званкі і кантакты заходніх лідэраў не будуць мець ніякага значэньня. Прызнаньня ў якасьці прэзыдэнта Лукашэнка не атрымае. Для любога эўрапейскага палітыка любыя кантакты зь ім абярнуцца стратай рэпутацыі.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

У Беларусі склаўся неспрыяльны інвэстыцыйны клімат, нязначны памер унутранага рынку і нізкая плацежаздольнасьць насельніцтва, адсутнічае прэфэрэнцыйны доступ на рынак ЭЗ, а таксама высокія палітычныя рызыкі. Расейскім інвэстарам няма ніякай неабходнасьці набываць акцыі беларускіх прадпрыемстваў і нарывацца на магчымыя санкцыі. Абмеркаваньне можа быць па нафтаперапрацоўчых заводах, але гэта патрабуе значных сродкаў для мадэрнізацыі і яны разьмешчаны далёка ад марскіх партоў. Таньней пабудаваць у Расеі сучасны завод з нуля. Цікавасьць пакуль яшчэ прадстаўляе МЗКЦ. Больш няма актываў, якія цікавяць буйны расейскі бізнэс.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не ведаю для чаго гэта Расеі трэба. Стратэгічна гэта ніякага сэнсу ня мае. Калі толькі, каб пазначыць тэрыторыю. Гэтую тэму рэгулярна ў публічнай прасторы ўзьнімае Лукашэнка, каб паскандаліць і адцягнуць увагу ад іншых тэмаў.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Я думаю, эпідэмія скончыцца да восені 2022 года, калі масавая вакцынацыя і рэвакцынацыя дасягне 80-90% насельніцтва. Узьнікненьне новага штаму вірусу перанясе гэты слаўны дзень на пазьнейшы тэрмін.

Сяргей Богдан, доктар палітычных навук, навуковы супрацоўнік Свабоднага ўнівэрсытэту Бэрліну

Сяргей Богдан
Сяргей Богдан

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

Ненашмат адрозным ад цяперашняга. Але пакупная здольнасьць і даляра, і эўра, і рубля працягнуць зьніжацца, найперш праз наступствы пандэміі.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Ня варта чакаць зьменаў у гэтым пытаньні, хутчэй магчымая замена міністра замежных справаў і далейшае паслабленьне (у тым ліку і празь замену міністра) МЗС ды іншых структураў, што займаюцца замежнымі зносінамі ў зьвязку з нарастаньнем блякады Беларусі.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Гледзячы па настроях у грамадзтве, цяперашняе кіраўніцтва Беларусі магло б выйграць і папярэднія такія кампаніі — рэфэрэндумы ды выбары, уключна зь леташнімі — сумленным чынам, адстойваючы свае пазыцыі і лічачы галасы. Натуральна, што лічбы тады былі б зусім іншымі. Але пагадзіцца на такое яно не наважылася — у выніку кампаніі праводзіліся прымітыўныя, а лічбы станавіліся бязглуздымі і недарэчнымі настолькі, што нават прыхільнікі ўлады сумняваліся. На жаль, гледзячы па настроях і ўчынках улады ў апошнія паўтары гады, не выпадае спадзявацца, што наступным разам будзе інакш.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Малаімаверна. Безразважная тактыка, абраная ў зьвязку з выбарамі 2020 г., прывяла да фактычна суіцыдальнага зьнішчэньня ўсіх рэальных апазыцыйных структураў, і нягледзячы на значныя масавыя крыўды ператварыць іх у накіраваны масавы варушняк не атрымаецца — няма структураў, а, як паказвае гісторыя, хаця ў рэвалюцыях і здараецца шмат стыхійных момантаў, тым ня менш «стыхійныя» структуры пачынаюць складвацца задоўга да саміх рэвалюцыяў.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

Фактычна менш чым зараз, але зважаючы на вельмі непераборлівы падыход да вызначэньня, хто ёсьць палітвязьнем, а хто — не, адпаведныя арганізацыі налічаць бадай і болей.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Залежыць ад адказу на пытаньне 10. Пакуль будуць санкцыі і адмова ад супрацы па межавых пытаньнях — беларускія ўлады працягнуць цяперашнюю палітыку laissez-faire да мігрантаў, і ня вернуцца да таго, каб рабіць «брудную работу» за польскіх, летувіскіх ды латыскіх памежнікаў, адлоўліваючы небаракаў з разрабаваных і сплюндраваных краінаў Азіі і Афрыкі (большасьць зь якіх маюць важкія падставы атрымаць прытулак, калі толькі дойдуць да «старой Эўропы»). А тыя небаракі — хто можа назьбіраць нейкую капейчыну на такое падарожжа — працягнуць ісьці, бо празь Беларусь яно таньней і бясьпечней, а незаўважна ціхенька паміраць у сваіх краінах яны ня хочуць па цалкам зразумелых кожнаму чалавеку прычынах.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

Новыя пакеты будуць, бо Беларусь занадта малаважная, каб нехта пераймаўся наступствамі санкцыяў. На дадзены момант функцыя Беларусі ў заходняй палітыцы — быць паказальнай пляцоўкай, на якой даводзяць сваю адданасьць ідэалам дэмакратыі і правоў чалавека. І няважна, які рэальны вынік для самой Беларусі, бо задача іншая. Варта паглядзець на зігзагападобную траекторыю «дэмакратызацыйнай» палітыкі Захаду датычна Беларусі за апошнія тры дзесяцігодзьдзі, каб зразумець — гаворка пра пасьлядоўныя пошукі дэмакратычнага разьвязаньня праблемы ня ідзе.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Так, кантакты будуць пакрысе аднаўляцца, і магчыма гэтага ўжо будзе запозна для выратаваньня ад патрапленьня ў фатальную і незваротную залежнасьць ад Крамля.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Так, але зьмена палітэканамічнай асновы беларускай дзяржавы і структуры ўласнасьці гаспадаркі Беларусі будзе ісьці ня толькі праз пакеты акцыяў, а і праз многія іншыя рэчы — перасоўваньне вытворчасьці на тэрыторыю Расеі, пераход беларускіх рынкаў пад больш шчыльны кантроль расейскіх актараў ці нават перайманьне расейскіх стандартаў (канкрэтна ўжо на Менск ціснуць па пытаньні будаўніцтва і ЖКГ) і т.п. Усё гэта не тэхнічныя дэталі, а выбудоўваньне структурнай гаспадарчай залежнасьці і падразаньне сувэрэнітэту.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Яны ўжо ёсьць — вайскова-паветраных і супрацьпаветраных сілаў, і няважна, як іх там называюць, на іх прысутнічаюць баяздольныя расейскія аддзелы — чаго дасёлета не было. Колькі б не лямантавалі ўсе тыя гады пра абʼекты ў Ганцавічах і Вялейцы, там былі выключна тэхнічныя спаруды.

Маштабы новаствораных навучальна-баявых цэнтраў будуць расьці, абарона паветранай прасторы таксама будзе ўсё болей пераходзіць у рукі расейскіх вайскоўцаў — пра тое сьведчыць дынаміка ўдзелу расейскіх авіятараў у баявым дзяжурстве. Тым самым выбіваецца яшчэ адна карта з рук беларускага ўраду на любых перамовах з Масквой, бо дагэтуль падтрыманьне бясьпекі цэнтральнага расейскага рэгіёна Менск мог «мяняць» на гаспадарчыя прэфэрэнцыі. Гэта ўсё — заканамерныя фатальныя працэсы, спрычыненыя палітычнымі кампаніямі 2020 году, якія проста ідуць на розных напрамках, і як і было відаць яшчэ да адкрытай леташняй канфрантацыі, вынікам будзе канец якой-кольвечы вартай гэтага назову беларускай дзяржавы, жыцьцяздольнай Беларусі.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Яна зьмякчыцца, але ў пытаньні каранавірусу наступны год будзе падобны да 2021-га.

Павал Вусаў, дырэктар Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар паліталёгіі

Павал Вусаў
Павал Вусаў

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

3 — 3,5.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Галоўчанка.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Усе залежыць ад таго, які будзе зьмест праекту Канстытуцыі. Калі ён будзе ўтрымліваць мэханізмы ўнутранай трансфармацыі сыстэмы, то: яўка — 70%; «за» — 64%, «супраць» — 25-30%. «несапраўдныя бюлетэні» — 5-7%.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Не.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

Больш за 1000.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Не.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

Магчыма яшчэ 1-2.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Так.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Так.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Так.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не.

Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік Радыё Свабода

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

2,75 рублі.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Раман Галоўчанка.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Яўка — 78%, «За» — 80%, «Супраць» — 17%. Колькасьць несапраўдных бюлетэняў — 3%.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Не.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

1500.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Так.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

0 ці 1.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Не.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не.

Аляксандар Класкоўскі, палітычны аналітык

Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

2,75-2,80.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Раман Галоўчанка.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Яўка — 80%, за новую Канстытуцыю — 82%, несапраўдных бюлетэняў — 3%.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Пратэстаў, параўнальных паводле маштабу з пратэстамі 2020 года, ня будзе.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

Блізу 600-700.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Збольшага ён згасьне.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

2.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Найхутчэй што не, але невялікая імавернасьць маецца.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Найхутчэй што не.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не.

Алена Кудзько, дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute

Алена Кудзько
Алена Кудзько

1. Якім будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец 2022 году?

3 — 3.2.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2022 году?

Качанава.

3. Якімі будуць афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму па новай Канстытуцыі: яўка, галасы «за», галасы «супраць», колькасьць несапраўдных бюлетэняў?

Яўка: 83% За: 70% Супраць: 28% Несапраўдныя бюлетэні: 1.5%.

4. Ці адбудуцца ў Беларусі ў 2022 годзе масавыя пратэсты?

Не, калі не здарыцца штосьці непрадбачанае і некантралюемае — напрыклад, новы штам каранавіруса, які значна павышае сьмяротнасьць і пры гэтым распаўсюджваецца яшчэ хутчэй; ці нечаканы абвал рубля ці сур’ёзны недахоп прадуктаў у крамах; ці новы віток ваеннага канфлікту ва Ўкраіне, распачаты Расеяй, з удзелам беларускіх прызыўнікоў у баявых дзеяньнях і сьмярцямі. Але такія трыгеры малаімаверныя.

5. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў у канцы 2022 году?

1200.

6. Ці скончыцца ў 2022 годзе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу?

Ён будзе значна менш заўважны. Будуць спробы з боку беларускіх уладаў яго час ад часу эскаляваць, але арганізаваныя спробы «прарываў» празь мяжу стануць «новай нормай», як гэта зараз адбывацца на паўднёвых межах Эўразьвязу — ім будзе надавацца ўсё менш і менш мэдыйнай і палітычнай увагі з боку Эўразьвязу. Але Лукашэнка паспрабуе стварыць іншыя крызісы — перавоз наркотыкаў, зброі, і г.д.

7. Колькі пакетаў санкцыяў прыме Эўразьвяз адносна Беларусі на працягу 2022 году?

2.

8. Ці патэлефануе Лукашэнку хто-небудзь з кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу ці ЗША?

Патэлефануе, прынамсі для дээскаляцыя якога-небудзь чарговага крызісу.

9. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Так.

10. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Так, у розных формах — ад «навучальнага» супрацоўніцтва да больш частых вучэньняў і сталых вайсковых базаў.

11. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Фармальна эпідэмію будуць хаваць гэтак жа сама, як гэта робіцца і зараз. Рэальная эпідэмія не скончыцца, бо яна не скончыцца нідзе ў сьвеце, асабліва ў краінах з нізкім узроўнем вакцынацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG