Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі парлямэнт ухваліў допуск замежных войскаў да вучэньняў на сваёй тэрыторыі


Вярхоўная Рада Ўкраіны
Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная рада Ўкраіны ўхваліла законапраект аб допуску ў краіну замежных вайскоўцаў для ўдзелу ў вучэньнях у 2022 годзе.

Раней дакумэнт унёс у парлямэнт прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Згодна з праектам, ва Ўкраіне ў наступным годзе заплянаваныя 10 буйных манэўраў.

Гэта штогадовая працэдура, прадугледжаная Канстытуцыяй Украіны. Парлямэнт зацьвярджае допуск замежных вайскоўцаў для ўдзелу ў супольных вайсковых вучэньняў. Бяз гэтага немагчымыя вучэньні з удзелам замежных войскаў.

Сёлета ва Ўкраіне правялі 7 супольных вайсковых вучэньняў з удзелам амэрыканскіх, брытанскіх, румынскіх і польскіх войскаў, а ў наступным годзе вучэньняў з удзелам замежных вайскоўцаў мае быць 10.

Украіна, якая не ўваходзіць у NATO, узмацняе вайсковае супрацоўніцтва з краінамі Захаду на фоне інфармацыі аб магчымай падрыхтоўцы Расеяй буйной баявой апэрацыі. Адзначалася, што гэта можа адбыцца напрыканцы студзеня. Кіеў абвінавачвае Маскву ў канцэнтрацыі паблізу ўкраінскіх межаў звыш 90 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Расейскія ўлады здагадкі аб падрыхтоўцы наступу адмаўляюць, падкрэсьліваючы, што маюць права перамяшчаць войскі па ўласнай тэрыторыі, як лічаць патрэбным. Паводле слоў Пуціна, Расея займае абарончую пазыцыю, баючыся, што Кіеў занадта збліжаецца з заходнім вайсковым блёкам. Як зазначыў Пуцін, «у дыялёгу з ЗША і іх саюзьнікамі» Масква будзе дабівацца выпрацоўкі нейкіх «канкрэтных дамоўленасьцей, якія выключаюць любыя далейшыя рухі NATO на ўсход», а таксама разьмяшчэньне ў непасрэднай блізкасьці да тэрыторыі Расеі сыстэм зброі, якія ў Маскве лічаць пагрозьлівымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG