Сярод іншага, Сакураў заявіў, што Расея мае «на забесьпячэньні» Беларусь, назваўшы яе ў адным шэрагу з Паўднёвай Асэтыяй, Абхазіяй і Сырыяй (на відэа ад 00.15).
Запіс выступу Сакурава і адказу на яго Пуціна быў апублікаваны на сайце Крамля. Пуцін у гэтым адказе сказаў і наступнае (на відэа ад 18.20):
«Можна як заўгодна ставіцца да Беларусі, да беларусаў, да кіраўніцтва Беларусі. Але казаць, што яна знаходзіцца ў нас „на забесьпячэньні“ некарэктна, Аляксандар Мікалаевіч. Ну недапушчальна гэта рабіць публічна. Гэта непавага да цэлага народу і да цэлай краіны, якая ў нас знаходзіцца ў складзе саюзнай дзяржавы. Гэта далікатны працэс, доўгі, які вымагае выключнай кампэтэнтнасьці і цярпеньня, павагі да партнэра. Па-іншаму мы нічога не даб’емся».