Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У беларусаў засталося мала моцы і часу», — рэжысэр Палуян выступіў у Эўрапарлямэнце


Аляксей Палуян
Аляксей Палуян

Аўтар фільму аб пратэстах 2020 году заклікаў эўрапейскіх палітыкаў да рашучых дзеяньняў у дачыненьні да рэжыму ў Беларусі.

Сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі Аляксей Палуян агучыў падчас выступу ў Эўрапарлямэнце. Відэа выступу ён зьмясьціў у сябе ў Фэйсбуку.

У сваёй прамове Аляксей Палуян расказаў пра беларусаў, якія загінулі падчас рэпрэсій у краіне, а таксама згадаў пра Алеся Бяляцкага, які летась разам зь іншымі лідэрамі беларускай апазыцыі атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», а сёньня разам з больш як 900 палітвязьнямі знаходзіцца за кратамі.

«Я не кажу вам ратаваць беларусаў, а кажу вам зрабіць тое, што вы самі абяцалі. У беларусаў засталося мала моцы і часу, таму я прашу вас не забыць 10-мільённы эўрапейскі народ, які жыве толькі за 2 гадзіны палёту ад Брусэлю, як блізка і адначасова далёка гэта. Калі Эўропа насамрэч абараняе правы чалавека і свабоду слова, то чаму за гэтыя каштоўнасьці дагэтуль забіваюць у беларускіх турмах?» — сказаў Аляксей Палуян.

Аляксей Палуян — беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў.

Сёлета Палуян зьняў пра беларускія падзеі 2020 году фільм Courage. За некалькі месяцаў пасьля выхаду фільм паўдзельнічаў у пяці сусьветна вядомых фэстывалях: Berlinale, Visions du Réel, CPH:DOX, Sheffield Doc/Fest і IDFA 2021. А нядаўна стала вядома, што стужку намінавалі на «Оскар», найпрэстыжнейшую кінапрэмію сьвету ў катэгорыі «Найлепшыя дакумэнтальныя фільмы».

Раней Палуян ужо прэтэндаваў на «Оскар» — ягоны кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» ўваходзіў у доўгі сьпіс. Таксама той фільм стаў прызэрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG