На першай сустрэчы адбудуцца перамовы Сьвятланы Ціханоўскай і кіраўніка Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЭЗ зараз і пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал беларускай дзяячкі.
Другая сустрэча — перамовы з прэзыдэнтам Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. На парадку дня — удзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве, а таксама стратэгія ЭЗ па Беларусі.
Трэцяя — сустрэча паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і міністрамі краін Эўразьвязу пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка па зьнешняй палітыцы ЭЗ Жузэпа Бурэля і з удзелам прэзыдэнта Эўрапейскай рады Шарля Мішэля. Бурэль ладзіць сустрэчу напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства, каб узгадніць фармат удзелу беларускай грамадзянскай супольнасьці ў гэтай і іншых праграмах Эўразьвязу.