Пра гэта паведамляе Reuters.
«Пазыцыя NATO у адносінах да Ўкраіны, застаецца нязьменнай, гэта фундамэнтальны прынцып, што кожная нацыя мае права выбіраць свой уласны шлях, у тым ліку і ў пытаньні, часткай якіх мэханізмаў бясьпекі яна хоча быць», — заявіў Столтэнбэрг.
«Адносіны NATO з Украінай будуць вырашаць 30 чальцоў NATO і Ўкраіна, ніхто іншы. Мы ня можам пагадзіцца з тым, што Расея спрабуе аднавіць сыстэму, дзе такія вялікія дзяржавы, як яна, маюць сфэры ўплыву, дзе яны могуць кантраляваць і вырашаць, што рабіць іншым».