Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі ў СІЗА, яна падазраваная ў крымінальнай справе


Ірына Слаўнікава, архіўнае фота
Ірына Слаўнікава, архіўнае фота

Журналістка Ірына Слаўнікава зьяўляецца падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

6 сьнежня скончыліся 10 сутак, за якія Ірыне Слаўнікавай павінны былі выбраць меру стрыманьня. Як паведамляе Zerkalo.io, яе родным стала вядома, што яна ўжо знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску: там для яе прынялі перадачу.

Ірына Слаўнікава пасьля двух запар адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак стала падазраванай у крымінальным артыкуле аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Праваабаронцы прызналі журналістку палітычнай зьняволенай.

Яе разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў канцы кастрычніка ў менскім аэрапорце, калі сужэнцы вярталіся з адпачынку. Спачатку абое атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яны мусілі выйсьці на волю 14 лістапада, аднак высьветлілася, што на іх склалі новыя пратаколы. Гэтым разам пару абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» і далі чарговыя 15 сутак кожнаму. Справы разглядаў той жа самы судзьдзя Максім Трусевіч.

Пазьней Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле крымінальнага артыкулу 342, Аляксандра Лойку зноў судзілі, цяпер за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Судзьдзя Максім Трусевіч пакараў яго трэцімі запар 15 суткамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG