Зыходзячы з кадравых прызначэньняў Лукашэнкі, цяпер сілавікі будуць кіраваць раёнамі і дапамагаць абласным начальнікам.
- Так, намесьнік начальніка ўпраўленьня баявой службы штабу камандзіра ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Алег Малышэўскі ўзначаліць Чэрыкаўскі райвыканкам.
- Намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Вячаслаў Грышчанка прызначаны старшынёй Браслаўскага райвыканкаму.
- Начальнік упраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці Максім Радзькоў увайшоў у склад мясцовага аблвыканкаму.
- Начальнік мясцовага Гомельскага ўпраўленьня ўнутраных спраў Аляксандар Шастайла гэтаксама стаў чальцом аблвыканкаму.
- У склад Менгарвыканкаму і Менскага аблвыканкаму ўведзены начальнік упраўленьня КДБ па Менску і вобласьці Аляксандар Церахаў.
- Аналягічнае прызначэньне адбылося ў Магілёўскай вобласьці. Начальнік упраўленьня КДБ Ігар Паўлюшчанка стаў чальцом аблвыканкаму.