Экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваньнем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Як паведамляе «Вясна», Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.
На пачатку судовага працэсу судзьдзя Алена Шылько па хадайніцтву пракурора вырашыла праводзіць судовае разьбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы маюцца зьвесткі аб інтымным баку жыцьця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай».