У судзе, які праходзіць у гомельскай турме ў закрытым рэжыме, ужо выступілі абвінаваўца і адвакаты. Таксама прагучала апошняе слова абвінавачаных. Колькі запрасіў пракурор для палітвязьняў — невядома. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні.
Зь лістоў вязьняў можна зразумець, што тэрміны, якія просіць пракурор, — вялікія ці максымальныя. «Канкрэтна тэрміны ня ведаю. Але ведаю, што запрасіў пракурор па самае не магу», — кажа Натальля, жонка блогера Ўладзімера Цыгановіча.
Ён напісаў з турмы з гумарам: «Прыемна, што мяне так высока ацанілі».
Сяргей Ціханоўскі пачаў у турме пісаць вершы. Ён дасылае іх сваім сябрам, але большасьць вершаў зь невядомай прычыны не праходзяць цэнзуру. Таму сябры іх не атрымліваюць.
25 лістапада да сяброў Сяргея выпадковым чынам прарваўся ягоны верш з турмы.
Сейчас, Шекспир, не до законов,
Стоять нельзя, ходить нельзя,
Нельзя сказать — что нам нельзя,
И полчища людей в погонах.