Тэлеграм-канал Менскага аэрапорту паведамляў, што вылет самалёта, разьлічанага на 180 пасажыраў, адбудзецца прыблізна праз гадзіну пасьля прылёту.
Менскі аэрапорт заявіў раней сёньня, што рэйсаў у Ірак будзе толькі два: у 22:15 чацьвярга і 26 лістапада ў 1:15. Начным рэйсам паляціць самалёт Boeing 747-400, разьлічаны на 420 пасажыраў.
- Раней СМІ пісалі , што авіякампанія Iraqi Airways зьняла заплянаваны раней эвакуацыйны рэйс, бо «Эўразьвяз не аплаціў самалёт». Пазьней Iraqi Airways заявілі, што рэйс проста адкладзены «па просьбе МЗС Іраку».
- 18 лістапада зь Менску ў ірацкія гарады Арбіль і Багдад на эвакуацыйным рэйсе вярнуліся 430 мігрантаў. Ад таго часу эвакуацыйных рэйсаў не было. Аднак МУС паведаміла, што з таго часу больш за сто мігрантаў вылецелі зь Беларусі «ў індывідуальным парадку».