Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе ўхвалілі вакцыну ад каранавірусу для дзяцей, старэйшых за пяць гадоў


Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) ухваліла першы прэпарат для вакцынацыі ад каранавірусу дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў.

Пра гэта прэс-служба агенцтва паведаміла ў Твітэры 25 лістапада.

Як зазначаецца ў паведамленьні, гаворка ідзе пра вакцыну BioNTech/Pfizer, ужо адобранай для прышчэпак дзяцей ва ўзросьце 12 гадоў і старэйшых. У дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў доза прэпарату будзе ніжэйшай, чым у іншых узроставых груп (10 мкг супраць 30 мкг). Пры гэтым вакцына будзе па-ранейшаму ўводзіцца ў выглядзе дзьвюх іньекцый у мышцы пляча з інтэрвалам тры тыдні. Дасьледаваньні паказалі, што ў дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў імунны адказ, атрыманы зь ніжэйшай дозай, супастаўны з тым, які назіраўся пры вышэйшай дозе ў маладых людзей ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў.

Прэс-служба ЕМА таксама паведаміла, што найбольш распаўсюджаныя пабочныя эфэкты ў дзяцей ад 5 да 11 гадоў такія самыя, як і ў людзей ва ўзросьце 12 гадоў і старэйшых. «Яны ўключаюць боль у месцы іньекцыі, стомленасьць, галаўны боль, пачырваненьне і прыпухласьць у месцы іньекцыі, мышачны боль і дрыжыкі. Гэтыя эфэкты звычайна бываюць лёгкімі або памяркоўнымі і паляпшаюцца на працягу некалькіх дзён пасьля вакцынацыі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рашэньне EMA цяпер павінна быць фармальна ўхваленае Эўракамісіяй, якая дазволіць выкарыстаньне вакцыны ў краінах ЭЗ.

  • Вакцынацыю дзяцей ва ўзросьце 5–12 гадоў пачалі ўжо ў ЗША і Ізраілі. Як паведамляюць амэрыканскія СМІ, ад пачатку пандэміі ў самых маленькіх пацыентаў зафіксавана больш за 6 мільёнаў інфэкцый, амаль 600 зь іх памерлі.
  • Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі прэпаратамі Sinopharm/Beijing і Sputnik V прышчапілі 36,3% насельніцтва прынамсі адной дозай (27,1% — дзьвюма дозамі).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG