Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прызналі 7 новых палітвязьняў. Усяго іх ужо 888


Турма ў Горадні, ілюстрацыйнае фота
Турма ў Горадні, ілюстрацыйнае фота

Паводле стану на 25 лістапада ў Беларусі 888 палітвязьняў, якія несправядліва знаходзяцца ў турмах.

25 лістапада беларуская праваабарончая супольнасьці выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 7 чалавек. Гэта

  • Ўладзімер Макарэвіч,
  • Максім Мікуліч,
  • Сяргей Сакавец,
  • Антон Нечыпаровіч,
  • Барыс Несьцяровіч,
  • Ігар Санкевіч
  • і Сяргей Шаўчэнка — яны заключаныя пад варту або ўжо асуджаныя паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Праваабаронцы ацэньваюць іх перасьлед як палітычна матываваны, бо яны рэалізавалі свае права на свабоду мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG