Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі заявілі аб самаліквідацыі дэльта-штаму каранавірусу


Мадэль дэльта-штаму каранавірусу
Мадэль дэльта-штаму каранавірусу

У Японіі рэзка зьнізілася захворваньне на каранавірус.

Паводле прафэсара Нацыянальнага інстытуту генэтыкі Ітура Інуэ, гэта адбылося дзякуючы таму, што штам дэльта самаліквідаваўся.

Інуэ адзначыў, што дэльта-штам у Японіі быў вельмі распаўсюджаны і не дапускаў іншых штамаў.

«Але па меры таго, як мутацыі назапашваліся, ён у канчатковым выніку зламаўся і больш ня змог капіяваць сябе», – патлумачыў навуковец.

Паводле Інуэ, дэльта-штам назапасіў зашмат мутацый у бялку, які адказвае за абарону РНК ад разбурэньня, і запусьціў мэханізм натуральнага самазьнішчэньня.

У Японіі на працягу трох месяцаў фіксавалі каля 26 тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам за дзень, у цяперашні час – ня больш за 200.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG