Каля 2 тысяч мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія імкнуцца празь Літву трапіць у іншыя краіны Эўразьвязу, знаходзяцца на беларускім баку ля мяжы. Пра гэта заявіла ў нядзелю ў этэры тэлеканалу LNT міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце, інфармуе агенцтва ТАСС.
«Сытуацыя на мяжы стабільная, але напружанасьць захоўваецца. Па нашых дадзеных, на беларускім баку знаходзіцца каля дзьвюх тысяч нелегальных мігрантаў», — сказала Білатайце.
Па словах кіраўніцы МУС, у Вільні не выключаюць самых розных варыянтаў разьвіцьця падзей.
«Мы гатовыя да любых сцэнароў, якія могуць адбыцца, ведаючы непрадказальнасьць Лукашэнкі. Усе інстанцыі і структуры знаходзяцца ў максымальнай гатоўнасьці», — сказала Білатайце.