Прэс-сакратарка Памежнай варты Польшчы Анна Міхальска паведаміла, што ўсе 79 чалавек бралі ўдзел у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі і апынуліся пад пагрозай турэмнага зьняволеньня, таму зьвярнуліся па міжнародную абарону, інфармуе газэта Rzeczpospolita.
Пра гэта прадстаўніца памежнікаў заявіла, гаворачы пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы.
Міхальска адзначыла, што гэтыя грамадзяне Беларусі або ўжо зьвярнуліся з заявамі на наданьне міжнароднай абароны, або абавязаліся зрабіць гэта неўзабаве, або ўехалі на тэрыторыю Польшчы па гуманітарных візах.
У месцах часовага ўтрыманьня іншаземцаў у Польшчы цяпер знаходзяцца 1856 чалавек. Некаторым у прыстанішчы адмаўляюць: так, з 26 кастрычніка амаль 1,5 тысячы мігрантаў з розных краін атрымалі пастановы польскіх уладаў аб неабходнасьці выехаць з краіны.