Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У гэты дзень год таму
- Менск запатрабаваў ад Польшчы выдаць стваральнікаў тэлеграм-каналаў «НЕХТА» и «НЕХТА Live» Пуцілу і Пратасевіча.
- 100-ы дзень пратэстаў. Людзі пажылога веку сёмы раз прайшлі па цэнтры Менску ў дэманстрацыі супраць гвалту і беззаконьня.
- Мінздароўя накіравала 2500 студэнтаў мэдычных ВНУ на барацьбу з каранавірусам.
Гэты дзень у гісторыі
1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.
1812 — армія Напалеона перайшла Бярэзіну
1913 — у Парыжы апублікаваны першы том клясычнага раманнага цыклю «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста: «Du côté de chez Swann».
1918 — Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.
1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).
1992 — Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі
У гэты дзень нарадзіліся
1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Як толькі на пачатку 1860-х у Віцебску пачаліся патрыятычныя маніфэстацыі, уладальнік Стайкаў таксама зьняў зь сьцяны канфэдэратку.
Жандарскае назіраньне не спыні ла Арцёма і ў 1863-м, калі ён стаў адным з натхняльнікаў і кіраўнікоў вызвольнага змаганьня на Віцебшчыне.
Пасьля арышту, цягам бясконцага і пакутлівага двухгадовага сьледзтва ён трымаўся мужна і ўмела, захаваўшы шмат якія зьвесткі пра паўстаньне ў таямніцы. Вайсковы суд адмераў яму восем гадоў катаргі.
У Сібіры (дзе разам зь ім была дачка Габрыеля) і на катаржных работах на саляварным заводзе ва Ўсольлі, і на пасяленьні ў Іркуцку, — ён не адкладаў убок пяро, заслужыўшы ў палітвысланцаў імя Вайдэлёт Беларусі.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 84–85.
1893 — Леаніла Чарняўская, беларуская пісьменьніца і перакладчыца, пэдагог, жонка клясыка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.
Посьпехі беларусізацыі натхнялі й жывілі надзеі на пабудову незалежнага Беларускага дому. Гарэцкі выкладаў мову і літаратуру ў БДУ і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, шмат пісаў і друкаваўся. Леаніла выхоўвала дзяцей і ў вольную часіну таксама сядала да пісьмовага стала.
Асабліва добра атрымліваліся ў яе дзіцячыя апавяданьні. Дзякуючы ёй загучалі па-беларуску творы Рэд’ярда Кіплінга, Эрнэста Сэтан-Томпсана, «Тыль Уленшпігель» Шарля дэ Кастэра.
У 1930-м прагрымела справа Саюзу вызваленьня Беларусі, і Гарэцкі атрымаў пяць гадоў высылкі. Леаніла дзяліла ягоны лёс у Вятцы й у пасёлку Пясочня на Смаленшчыне. Для дзіцячага садка, дзе яна працавала выхавацелькай, гэта было шчасьцем, бо Леаніла Ўсьцінаўна цудоўна сьпявала, вышывала, вучыла малых маляваць.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 314–315.
1898 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
Ён браў удзел у паседжаньнях Першага Ўсебеларускага зьезду й уваходзіў у склад Рады БНР. Стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, адзначыўся ў доўгiх сьпісах вязьняў сумнавядомых віленскіх Лукішкаў.
У верасьні 1941-га ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі зьявіўся ў Менску й узяўся за ажыцьцяўленьне сваёй галоўнай тагачаснай ідэі — арганізацыю незалежніцкага антынацысцкага Супраціву, маючы на мэце стварэньне пасьля вайны самастойнай Беларускай дзяржавы.
Вінцэнт Гадлеўскі на пачатк у 1942 год у бы ў у ліку самых актыўных заснавальнікаў Беларускай незалежніцк, а й партыі, Вінцэнт Гадлеўскі імёны свабоды 211 якая плянавала выступіць адначасова супраць нацыстаў і бальшавікоў.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 210–211.
1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.
1923 — Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф.
1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.
У час нацысцкай акупацыі будучы пісьменьнік здаў іспыты ў апошні, восьмы, кляс Віленскай беларускай гімназіі, але скончыць яе не пашчасьціла: падчас паездкі дадому трапіў у Менску ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы і месяцам канцлягеру.
У чэрвені 1944-га ён паступіў добраахвотнікам у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны, якая афіцыйна так і не пасьпела адчыніцца. Потым былі чыгуначныя эшалёны, пешыя маршы па дарогах Эўропы.
Пры канцы жніўня краёвыя абаронцы арганізавана перайшлі да францускіх партызанаў. Пазьней Кастусь уступіў у 8-ю брытанскую армію, браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінскай паўвысьпе, памяткаю пра што засталіся ўзнагароды — ангельскі «Мэдаль за вайну» і «Зорка Італіі».
За акіянам Кастусь стаў першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант», супрацоўнічаў з парыскім «Континентом». У 1962-м быў надрукаваны першы раман Кастуся Акулы «Змагарныя дарогі», які ў 1994-м быў перавыдаКастусь Акула імёны свабоды 585 дзены ў Беларусі і некалькі месяцаў займаў найвышэйшыя радкі ў сьпісах айчынных бэстсэлераў, адкуль потым перавандраваў у складзены «Нашай Нівай» пералік 100 найбольш папулярных беларускіх кнігаў ХХ стагодзьдзя. Пяру Кастуся Акулы належыць цэлая бібліятэка, дзе адметнае месца займае аўтабіяграфічная трылёгія «Гараватка».
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 494–495.
1939 — Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, літаратуразнавец.
Ён быў бязьмежна закаханы ў творчасьць аднаго з заснавальнiкаў новай беларускай лiтаратуры Яна Баршчэўскага.
Дзякуючы Канапельку загучалі па-беларуску шмат якія польскамоўныя творы нашага зь ім знакамітага земляка.
У выніку Анатолевых намаганьняў ладзіліся міжнародныя навуковыя чытаньні, прысьвечаныя аўтару «Шляхціча Завальні, альбо Беларусі ў фантастычных апавяданьнях», а на яго радзіме, у Мурагах, на беразе таямнічага возера Нешчарда, зьявіўся помнік.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 494–495.
1957 — Міхась Паўлаў, беларускі лекар, грамадзка палітычны дзеяч.
Паўлаў стаў адным з заснавальнікаў віцебскага клюбу аматараў гісторыі і даўніны «Ўзгор’е». Сябры клюбу здолелі ўратаваць ад сучасных вандалаў Пакроўскую царкву, іншыя старасьвецкія будынкі гістарычнага цэнтру, працавалі на аднаўленьні касьцёлу Сьвятой Барбары.
Міхась быў у авангардзе барацьбы супроць будаўніцтва Віцебскай АЭС, калі ўдалося сабраць дзясяткі тысяч подпісаў нязгодных і спыніць (цяпер гэта выглядае дзівам) выкананьне зацьверджанай ужо пастановы Саўміну СССР.
Паўлаў ствараў у Віцебску першыя суполкі БНФ і кіраваў яго абласной філіяй, ачольваў абласное аддзяленьне праваабарончага цэнтру «Вясна», адраджаў грэка-каталіцкую парафію.
Яго ведалі як дасьведчанага краязнаўца, аўтара і выдаўца брашураў з сэрыі «Таямніцы віцебскай гісторыі». Мелі посьпех і выпусканыя ім планкеткі з архітэктурнымі помнікамі.
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 704–705.
1964 — Даяна Крол, канадзкая джазавая сьпявачка і піяністка.
У памяці
1957 — Янка Чарапук, дзяяч БНР.
1982 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.