Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі міністар: «Мы рыхтуемся да сцэнараў, падобных тым, што адбываюцца цяпер на польска-беларускай мяжы»


Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі выступае ў Вярхоўнай Радзе, архіўнае фота
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі выступае ў Вярхоўнай Радзе, архіўнае фота

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што праваахоўныя органы Ўкраіны адэкватна адрэагуюць на магчымыя міграцыйныя правакацыі на мяжы зь Беларусьсю.

«У нас папярэдне адбыліся сустрэчы з нашымі выведнікамі, сілавікамі. Мы атрымалі інфармацыю, і ўчора была справаздача міністраў унутраных спраў і абароны прэзыдэнту. Менавіта пасьля гэтага прэзыдэнт ухваліў рашэньне пра правядзеньне пасяджэньня Рады нацбясьпекі. Гэта было пытаньне нумар адзін, ключавое пытаньне», — паведаміў Аляксей Данілаў па выніках пасяджэньня 10 лістапада.

Аляксей Данілаў
Аляксей Данілаў

Паводле яго, усе адпаведныя ведамствы атрымалі «неабходныя ўказаньні, якія найбліжэйшым часам будуць аформленыя ў нарматыўны дакумэнт, і яго будуць выконваць».

«У нас будзе адэкватны адказ згодна з нашым заканадаўствам, усіх сілаў і сродкаў будзе больш чым дастаткова, і якраз гэтае пытаньне абмяркоўвалі», — падкрэсьліў Аляксей Данілаў.

У сваю чаргу, міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі дадаў, што для ўзмацненьня аховы мяжы зь Беларусьсю будуць залучаныя сілы Нацыянальнай гвардыі, паліцыі, а таксама тэрытарыяльнай абароны.

«Мы рыхтуемся да сцэнараў, падобных тым, што адбываюцца цяпер на польска-беларускай мяжы. Мы ўжо вызначылі найбольш імаверныя ўчасткі, магчымыя для масавага знаходжаньня мігрантаў на тэрыторыі каля межаў Украіны. Адказ украінскіх праваахоўнікаў будзе жорсткі, дакладны, карэктны і ў межах законаў», — удакладніў міністар.

Іван Баканаў
Іван Баканаў

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў падкрэсьліў, што галоўная мэта — аб’яднаць усе намаганьні, каб не дапусьціць незаконных мігрантаў на тэрыторыю Ўкраіны.

«Мы ўжываем усе неабходныя захады, каб мяжа была на замку. Паверце, плян ёсьць», — запэўніў Іван Баканаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG