Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністру абароны Беларусі далі кабінэт у Маскве


Віктар Хрэнін, архіўнае фота
Віктар Хрэнін, архіўнае фота

Міністры абароны краін СНД сёньня атрымалі ключы ад працоўных кабінэтаў у Маскве, у іх ліку і беларускі міністар Віктар Хрэнін.

10 лістапада ў Маскве прайшло паседжаньне Рады міністраў абароны краін СНД. Беларусь на ім прадстаўляў кіраўнік абароннага ведамства генэрал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Перад пачаткам пасяджэньня міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ўручыў кіраўнікам вайсковых ведамстваў дзяржаў СНД ключы ад працоўных кабінэтаў, адкрыцьцё якіх адбылося ў будынку Міжнароднага вайсковага цэнтру. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Віктар Хрэнін асобна сустрэўся зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу, яны абмеркавалі «актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і пэрспэктывы іх далейшага разьвіцьця», паведамляе Мінабароны.

10 лістапада Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў паветранай прасторы Беларусі пачалі патруляваць межы расейскія бамбавікі Ту-22М3. І ад сёньня такія палёты будуць рэгулярнымі.

«Гэта меры адэкватнага рэагаваньня на абстаноўку, што складаецца як у паветры, так і на зямлі», — адзначыла Мінабароны Беларусі. Да таго ж уздоўж мяжы з Эўразьвязам беларускія ўлады павялічылі колькасьць дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG