Пэтыцыя зьявілася пасьля таго, як у раёне пункту пропуску «Брузгі» мігранты пачалі высякаць лес, каб разводзіць вогнішчы і грэцца каля іх. Высяканьне дрэваў адбываецца пры згодзе беларускіх сілавікоў, якія прысутнічаюць пры гэтым і ня робяць нічога, каб прадухіліць відавочнае парушэньне закону.
Мяркуецца, што ўчастак, дзе высякаюцца дрэвы, знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Індурскага лясьніцтва Горадзенскага лясгасу. Але гэтыяя структуры маўчаць пра нанесеную прыродзе шкоду.
Аўтары пэтыцыі прыводзяць у тэксьце нарматыўныя акты, якія сваімі дзеяньнямі шматкроць парушылі мігранты. Яны просяць пакараць вінаватых і не дапускаць далейшага незаконнага высяканьня.
На гэты момант пэтыцыя сабрала ўжо 825 подпісаў.